Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: кошт нафты падае


Цана нафты на нью-ёрскай біржы ўпала болей, чым на 8 працэнтаў і апусьцілася ніжэй ста даляраў за барэль. Гэта адбылося наўздагон за абнародаваньнем дадзеных, якія, паводле ацэнак спэцыялістаў, паказваюць, што аздараўленьне ўсясьветнай эканомікі пасьля крызысу адбываецца больш павольна, чым чакалася.

Міністэрства працы ЗША заявіла, што выплаты беспрацоўным дасягнулі найвышэйшага ўзроўню за апошнія восем месяцаў. На гэтым тыдні кошт барэлю нафты ўпаў болей, як на 12 працэнтаў.
XS
SM
MD
LG