Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cырыя: захоўваецца напружанасьць


У Сырыі падразьдзяленьні сілаў бясьпекі разьмешчаныя ў некалькіх гарадох для папярэджаньня магчымых новых антыўрадавых дэманстрацыяў. Войскі знаходзяцца і ў горадзе Баніяс, дзе раней адбываліся маніфэстацыі.

Праваабаронцы паведамляюць, што болей як 200 чалавек былі затрыманыя ў горадзе Сакба каля Дамаску. Паводле іх інфармацыі, за апошнія тыдні ў Сырыі былі забітыя болей як 500 маніфэстантаў. У сутыкненьнях зь сіламі правапарадку былі таксама параненыя і арыштаваныя тысячы людзей.
XS
SM
MD
LG