Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дземідзенка: «Нашы сябры выйдуць на волю раней…»


Мікола Дземідзенка
Мікола Дземідзенка
Мікола Дземідзенка — адзін зь лідэраў «Маладога фронту», камэнтуючы для «Свабоды» сёньняшні прысуд маладафронтаўцу Алесю Кіркевічу ды іншым асуджаным, назваў вырак «вельмі жорсткім»:

«Аднак мы разумеем, што нашы сябры выйдуць на волю раней на ўмовах палітычнага гандлю, які вядзецца ўжо сёньня і які Лукашэнка будзе вымушаны весьці і надалей.

Усе разумеюць, што гэтыя працэсы не крымінальныя, а палітычныя. Гэта ўскосна нават улады пацьвярджаюць. Але мяне зьдзівіла тое, што існуе яшчэ і нейкая ўнутраная матываванасьць. Алесь Кіркевіч, які зьяўляецца актыўным сябрам „Маладога фпрнту“, атрымлівае больш. Павал Вінаградаў, які сыстэмна займаецца палітыкай, таксама атрымлівае больш. Актывісты атрымалі на цэлы год болей толькі таму, што яны ангажавана займаюцца палітычнай дзейнасьцю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG