Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фралоў: «На самым версе ўладнай вэртыкалі ёсьць адчуваньне сур’ёзнай небясьпекі»


Валеры Фралоў

Валеры Фралоў

Актывіста кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава асудзілі на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, маладафронтаўца Алеся Кіркевіча — на 4 гады, сябра ініцыятыўнай групы Саньнікава Дзьмітрыя Дразда — на 3 гады, беспартыйнага Андрэя Пратасеню — на 3 гады, Уладзімера Хамічэнку — на 3 гады.

Жорсткасьць сёньняшніх прысудаў яшчэ пяці ўдзельнікам падзеяў 19 сьнежня былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў генэрал Валеры Фралоў тлумачыць так:

«Уражаньне такое, што на самым версе ўладнай вэртыкалі ёсьць адчуваньне сур’ёзнай небясьпекі. Ім жа даносяць, што людзі вакол знэрваваныя, уладам ужо больш ня вераць. І тое, што на самым версе ўсяго баяцца, я гэта разумею.

А вось чаму так паводзяць сябе судзьдзі? З майго пункту гледжаньня, такія неапраўданыя прысуды толькі яшчэ больш нагнятаюць сытуацыю ў грамадзтве. Асабіста ў мяне сёньня існуе адчуваньне — ніхто з тых, каму ўжо вынесьлі вырак, да канца яго не адседзіць. Думаю, за гэты час становішча ў нашай краіне абсалютна зьменіцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG