Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Расейскі дзяржаўны канцэрн "Газпром" завяршыў будаўніцтва марскога ўчастку газаправоду "Паўночны паток". Пра гэта паведаміў сёньня прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін, падкрэсьліўшы, што будаўнічыя работы занялі меней за паўтара года.

Чакаецца, што першая лінія трубаправоду пачне пампаваць газ ужо сёлета. Другая лінія мае быць завершаная налета.

"Паўночны паток" мае пампаваць газ з Расеі ў Нямеччыну ў абыход транзітных краінаў – Беларусі, Ўкраіны ды Польшчы.

Прадстаўнікі "Газпрому", аднак, сьцьвярджаюць, што новы трубаправод будзе выкарыстоўвацца для забесьпячэньня паставак па новых кантрактах і ня зьменшыць аб'ёмаў пампаваньня праз транзытныя краіны.
XS
SM
MD
LG