Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Лабковіч: Мы маем справу выключна з палітычнай расправай


Уладзімер Лабковіч
Уладзімер Лабковіч
Актывіста кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава асудзілі на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, маладафронтаўца Алеся Кіркевіча — на 4 гады, сябра ініцыятыўнай групы Саньнікава Дзьмітрыя Дразда — на 3 гады, беспартыйнага Андрэя Пратасеню — на 3 гады, Уладзімера Хамічэнку — на 3 гады. Камэнтуючы гэтыя прысуды, адказны сакратар управы Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч сказаў:

«Мы бачым, што ўлады працягваюць выносіць неправамерныя прысуды. У судовых пасяджэньнях так і не было даказана, што наагул мелі месца масавыя беспарадкі. Матэрыялы, на якіх будуецца ўся сьледчая праца, усе доказы ў судзе — гэта паказаньні так званых пацярпелых, экспэртыза адносна якіх не пацьвярджае, што яны зьяўляюцца пацярпелымі. Адсутнічаюць відэаматэрыялы, якія яскрава даказваюць віну той ці іншай асобы. Гэта паказвае, што мы маем справу не з спробай юрыдычна разабрацца ў той сытуацыі, якая здарылася 19 сьнежня, а выключна з палітычнай расправай, сыгналам тым, хто застаўся на волі, што любы пратэст, нават мінімальны, будзе жорстка карацца ў Беларусі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG