Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына – лідэр па выплатах кампэнсацый


Больш за ўсё штрафаў за парушэньне Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека заплаціла ў летась Турэччына. Такія дадзеныя прыводзіць у сваёй справаздачы Эўрапейскі суд па правах чалавека, які разглядае індывідуальныя скаргі грамадзян і прызначае ім кампэнсацыі.

Парушэньні правоў чалавека ў мінулым годзе абышліся Турэччыне амаль у 25 мільёнаў эўра – у асноўным паводле скаргаў курдаў, якія абвінавачваюцца ў сэпаратысцкай дзейнасьці.

Другое месца падзялілі паміж сабой Румынія і Расея, якія выплацілі каля сямі з паловай мільёнаў эўра кожная.

На трэцім і чацвёртым месцы – Італія і Партугалія.
XS
SM
MD
LG