Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяр выбуху ў Іраку ўжо 20


У ірацкім горадзе Хіла сёньня, паводле ўдакладненых дадзеных, 20 чалавек загінулі і дзясяткі былі параненыя ў выніку выбуху замінаванага аўтамабіля.

Афіцыйна сьвярджаецца, што сьмяротнік пратараніў браму гарадзкога упраўленьня паліцыі. Большасьць загінулых - супрацоўнікі паліцыі. Будынкі ўправы і прылеглыя да яе дамы моцна разбураныя.

Колькасьць выбухаў і узброеных нападаў ў Іраку за апошнія месяцы прыкметна зьнізілася, але ўсё яшчэ застаецца значнай. Паводле дадзеных уладаў, толькі ў красавіку ахвярамі актаў гвалту ў краіне сталі 211 чалавек.
XS
SM
MD
LG