Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два лібійскія дыпляматы высланыя зь Вялікабрытаніі


Два лібійскія дыпляматы высланыя зь Вялікабрытаніі за "дзеяньні, якія ідуць насуперак інтарэсам Злучанага Каралеўства". Пра гэта абвясьціў сёньня брытанскі міністар замежных спраў Уільям Хейг.

Раней, у сувязі з нападам на амбасаду Вялікабрытаніі ў Трыпалі, Лёндан быў вымушаны пакінуць пасол Лібіі Амар Джелбан.

Брытанія ня мае дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Трыпалі з пачатку ўзброенага канфлікту паміж паўстанцамі і сіламі Муамара Кадафі, аднак група брытанскіх дыпляматаў працуе ў горадзе Бэнгазі – апорным пункце паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG