Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Рыме гавораць пра дапамогу паўстанцам Лібіі


У Рыме сёньня праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін-удзельніц міжнароднай кантактнай групы па Лібіі. Абмяркоўваюцца пытаньні фінансавай дапамогі паўстанцам.

Чакаецца, што міністар замежных спраў Італіі Франка Фраціні аб'явіць аб стварэньні фінансавага мэханізму для падтрымкі арганізаванага паўстанцамі пераходнай нацыянальнай рады. Раней прадстаўнікі Рады заяўлялі, што ў бліжэйшыя месяцы ім спатрэбіцца паўтара мільярда даляраў.

У Бэнгазі сёньня прыбыў карабель з эвакуаванымі з гораду Місурата, абложанага войскамі Муамара Кадафі. На борце 1300 чалавек, пераважна замежнікі і параненыя.

У порце Місураты судна падверглася абстрэлу. Пяць чалавек загінулі.
XS
SM
MD
LG