Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікабрытані сёньня – рэфэрэндум


У Вялікабрытані 5 траўня праходзіць рэфэрэндум аб рэформе выбарчай сыстэмы. 40 мільёнаў выбаршчыкаў маюць права выказацца “за” ці “супраць” прапановы, якая паставіла пад пагрозу адзінства кіруючай кааліцыі.

Рэформа мяркуе адмовіцца ад сыстэмы, калі перамагае кандыдат, які набраў большасьць галасоў. Прапануецца, каб выбаршчыкі разьмяшчалі некалькі кандыдатаў паводле парадку перавагі падчас некалькіх раўндаў галасаваньня, пакуль самыя непапулярныя не адсеяцца, а застанецца адзін – самы папулярны.

За такую рэформу выбарчага заканадаўства выступае лідэр лібэрал-дэмакратаў, віцэ-прэм’ер Нік Клэг і лідэр апазыцыйнай Лейбарысцкай партыі Эд Мілібэнд. Прэм’ер-міністар, кансэрватар Дэвід Кэмэран – гарачы праціўнік рэформы. Ён называе яе незразумелай і несправядлівай.

Сёньняшні рэфэрэндум – першы ў Вялікабрытаніі за больш чым 30 гадоў.
XS
SM
MD
LG