Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вугоршчыне пачалі судзіць 97-гадовага Шандара Кепіру


У Вугоршчыне сёньня пачаўся працэс па справе 97-гадовага Шандара Кепіра, які абвінавачваецца ў ваенных злачынствах у гады Другой сусьветнай вайны.

Паводле дадзеных сьледзтва, у студзені 1942 году Кепіра, які быў тады капітанам жандармэрыі, удзельнічаў у апэрацыі вугорскіх войскаў у Сэрбіі, падчас якой былі забітыя каля 1200 мірных жыхароў – сэрбаў і габрэяў.

У 2006 годзе Цэнтар Сымона Візэнталя, які займаецца пошукам нацысцкіх злачынцаў, усталяваў, што Кепіра, які пасьля вайны ўцёк у Паўднёвую Амэрыку, вярнуўся ў Вугоршчыну і жыве ў Будапэшце.
XS
SM
MD
LG