Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Італія заклікалі спыніць гвалт у Сірыі


ЗША і Італія заклікалі да неадкладнага спыненьня гвалту адносна удзельнікаў акцый пратэсту ў Сірыі.

Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў дзьвюх краін – Гілары Клінтан і Франка Фраціні – на прэс-канфэрэнцыі ў Рыме сёньня выказаліся за пачатак дыялёгу паміж уладамі і апазыцыяй.

Больш за 300 чалавек арыштаваныя за апошнія суткі ў горадзе Сакба непадалёк ад Дамаска, – перадаюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на мясцовыя праваабарончыя групы. Усяго за апошнія тыдні ў Сірыі затрыманыя больш за 2800 праціўнікаў рэжыму прэзыдэнта Башара Асада. Праваабаронцы паведамляюць, што некалькі дзесяткаў актывістаў былі падвергнутыя катаваньням.

За шэсьць тыдняў хваляваньняў у Сірыі загінулі ня менш за 560 чалавек. Улады не дапускаюць у краіну замежных журналістаў і праваабаронцаў.
XS
SM
MD
LG