Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На АЭС у Фукусіме рамантуюць вэнтыляцыю


На японскай атамнай электрастанцыі "Фукусіма-Дайічы" работнікі аварыйных брыгад ўвайшлі ў рэактарны корпус – упершыню пасьля выбуху, які адбыўся 11 сакавіка. Аварыя на АЭС была выкліканая наймацнейшым землятрусам і цунамі.

Кампанія-апэратар АЭС паведамляе, што брыгады ўсталёўваюць вэнтыляцыйнае абсталяваньне. Пры гэтым кожнаму работніку дазволена знаходзіцца ў рэактарным будынку ня больш за 10 хвілін.

Аварыя на японскай АЭС выклікала сур'ёзную заклапочанасьць у сьвеце з нагоды бясьпекі ядзерных рэактараў. Інцыдэнт лічыцца самым цяжкім пасьля Чарнобыльскай катастрофы 1986 году.
XS
SM
MD
LG