Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не апублікуюць здымкі мёртвага бін Лядэна


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня наведае месца тэракту 11 верасьня 2001 году ў Нью-Ёрку. Мерапрыемства будзе прысвечана памяці тысяч ахвяраў тэракту – у сувязі з забойствам амэрыканскім спецназам Усамы бін Лядэна. "Тэрарыста нумар адзін" шукалі каля дзесяці гадоў.

Напярэдадні Абама прыняў рашэньне аб тым, што фатаграфіі, на якіх выяўлены забіты лідэр "Аль-Каіды", ня будуць апублікаваныя. Прэзыдэнт ЗША даў інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі CBS, якое выйдзе ў эфір у нядзелю. Адказы на некаторыя пытаньні зачытаў журналістам прадстаўнік Белага Дому Джэй Кэрні.

Абама лічыць, што публікацыя здымкаў мёртвага бін Лядэна магла б прывесьці да распальваньня "новага гвалту" або выкарыстоўвацца як сродак прапаганды.
XS
SM
MD
LG