Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты і катаваньні ў Сірыі працягваюцца


Больш за 300 чалавек арыштаваныя за апошнія суткі ў сірыйскім горадзе Сакба непадалёк ад Дамаску, - перадаюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на мясцовыя праваабарончыя групы.

Усяго за апошнія тыдні ў Сірыі затрыманыя больш за 2800 праціўнікаў рэжыму прэзыдэнта Башара Асада.

Праваабаронцы паведамляюць, што некалькі дзесяткаў актывістаў вызваленыя, але перад гэтым былі зазналі вырываньне пазногцяў і іншыя катаваньні.

Паводле апошніх дадзеных, вайсковыя часткі блякавалі горад Растан на поўнач ад Дамаску. Войскі ўведзеныя таксама ў партовы горад Баніяс. Складаная сытуацыя захоўваецца і ў горадзе Дэра, дзе пратэсты былі найбольш масавыя.

За шэсьць тыдняў хваляваньняў у Сірыі загінулі ня менш за 560 чалавек. Улады не дапускаюць у краіну замежных журналістаў і праваабаронцаў.
XS
SM
MD
LG