Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рыме -- сустрэча кантактнай групы па Лібіі


У Рыме сёньня павінна адбыцца суcтрэча прадстаўнікоў краінаў, якія ўдзельнічаюць у міжнароднай кампаніі супраць рэжыму лібійскага лідэра Муамара Кадафі. На парадку дня – пытаньні дапамогі паўстанцам, якія змагаюцца супраць Кадафі. У міжнародную кантактную групу па Лібіі ўваходзяць прадстаўнікі краінаў НАТО – Вялікай Брытаніі, Францыі, Італіі і ЗША, а таксама Катару, Лігі арабскіх дзяржаваў і Афрыканскага зьвязу.

Чакаецца, што ў рымскай сустрэчы возьмуць удзел і кіраўнікі Нацыянальнай пераходнай рады, сфармаванай паўстанцкімі сіламі.
XS
SM
MD
LG