Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародны крымінальны суд рыхтуе ордэры на арышт трох лібійцаў


Генэральны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду Луіс Марэна-Акампа

Генэральны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду Луіс Марэна-Акампа

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе найбліжэйшым часам можа выдаць ордэры на арышты трох асобаў, падазраваных ва ўчыненьні злачынстваў супраць чалавечнасьці ў Лібіі.

Пра гэта заявіў генэральны пракурор суду Луіс Марэна-Акампа. Паводле яго, ордэры могуць быць выдадзеныя найбліжэйшымі тыднямі. Пракурор, аднак, не назваў імёны падазраваных і не паведаміў, ці ёсьць сярод іх дзейны кіраўнік краіны Муамар Кадафі.


Акампа канстатаваў, што ад пачатку паўстаньня супраць Кадафі ў сярэдзіне лютага ў Лібіі загінулі тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG