Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фота мёртвага бін Ладэна не апублікуюць


Вокладка заўтрашняга спэцвыпуску часопісу Time
Вокладка заўтрашняга спэцвыпуску часопісу Time
ЗША не абнародуюць фотаздымкаў забітага лідэра тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіда" Ўсамы бін Ладэна. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама агучыў гэтае рашэньне ў сёньняшнім інтэрвію тэлеканалу CBS.

Раней прадстаўнікі Белага Дому заяўлялі, што публікацыя здымкаў мёртвага Бін Ладэна можа справакаваць адмоўныя наступствы.

Таксама сёньня генэральны пракурор ЗША Эрык Холдэр заявіў, што забойства "тэрарыста нумар адзін" было легітымным "актам дзяржаўнай самаабароны", бо хоць бін Ладэн і быў няўзброены, але не выказваў ніякіх намераў здацца.
XS
SM
MD
LG