Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень дождж, тэмпература +9-+11 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск. Суд Партызанскага раёну: працяг разгляду крымінальнай справы супраць удзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзімера Яроменка.

Менск. Суд Кастрычніцкага раёну: працяг разгляду крымінальнай справы супраць Паўла Вінаградава, Алеся Кіркевіча, Андрэя Саньнікава, Дзьмітрыя Дразда, Андрэя Пратасені і Ўладзімера Хамічэнкі.

Менск. Суд Фрунзэнскага раёну: пачатак разгляду крымінальных справаў Ўладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзьмітрыева, Аляксандра Фядуты, Насты Палажанкі і Сяргея Вазьняка.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Калінінград, сустрэча міністраў замежных справаў Расеі, Нямеччыны і Польшчы.

Істамбул, 21 сусьветны жаночы форум

Джакарта, Першы бізнэс-саміт АСЭАН-Эўразьвяз

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1816 - Карл-Аўгуст Сакс-Вэймарскі прадставіў першую нямецкую канстытуцыю.

1949 - Статут Рады Эўропы падпісалі ў Лёндане прадстаўнікі Бэльгіі, Даніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Ірляндыі, Італіі, Люксэмбургу, Нідэрляндаў, Нарвэгіі і Швэцыі. Сябры Рады заявілі аб сваёй прыхільнасьці свабодзе і прынцыпу вяршэнства законаў. Адзначаецца як Дзень Эўропы.

1954 - у выніку ваеннага перавароту ў Парагваі да ўлады прыйшоў Альфрэд Стрэснэр.

Нарадзіліся:

1818 ― Карл Маркс, нямецкі філёзаф і эканаміст

1819 ― Станіслаў Манюшка, беларускі кампазытар

1831 ― Уладзіслаў Борзабагаты, паўстанцкі камісар Наваградзкага павету ў 1863 годзе, удзельнік Парыскай Камуны, мэмуарыст

1846 ― Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік

1936 ― Васіль Якавенка, беларускі пісьменьнік

1960 ― Юры Беленькі, беларускі палітык

Памёрлі:

1821: Напалеон I Банапарт, генэрал францускай рэвалюцыйнай арміі, першы консул Першай Францускай Рэспублікі імпэратар французаў

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў

Міжнародны дзень акушэркі

Беларусь – Дзень друку

Данія, Галяндыя – Дзень вызваленьня

Кіргізстан – Дзень Канстытуцыі

МІНУС 365:


Лукашэнка не аддасьць Бакіева

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Жорсткасьць характэрная для законаў, прадыктаваных баязьлівасьцю, бо баязьлівасьць можа быць энэргічнай, толькі калі яна жорсткая. Лёгка быць сьвятым, калі ня хочаш быць чалавечным. У палітыцы дзеля вядомай мэты можна заключыць саюз нават з самім чортам -- трэба толькі быць упэўненым, што ты падманеш чорта, а ня чорт цябе. Гісторыя паўтараецца двойчы - спачатку ў выглядзе трагедыі, потым у выглядзе фарсу.

Карл Маркс
XS
SM
MD
LG