Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўракамісія – за пашпартны кантроль унутры Шэнгену


Туніскія нелегальныя мігранты на італьянскай высьпе Лампэдуза

Туніскія нелегальныя мігранты на італьянскай высьпе Лампэдуза

Эўракамісія выступіла за часовае ўвядзеньне пашпартнага кантролю паміж краінамі Шэнгенскага пагадненьня.

Эўракамісар па ўнутраных справах Сэсылія Мальмстрэм патлумачыла, што ініцыятыва Эўракамісіі прадугледжвае магчымасьць часовага аднаўленьня кантролю на ўнутраных межах у зоне Шэнгену ў выпадку, калі дзяржава, якая мяжуе з краінамі, што ў Шэнген не ўваходзяць, апынецца "няздольнай" забясьпечыць кантроль уезду ў Шэнгенскую зону. Акрамя таго, названы захад прадугледжаны для тых дзяржаў, якія сутыкнуліся з наплывам мігрантаў.

Канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні будзе прынятае 12 траўня на паседжаньні міністраў унутраных спраў Эўразьвязу.

Італія і Францыя, якія выступілі з гэтай ініцыятывай, цярпяць ад імклівага наплыву мігрантаў з краінаў Паўночнай Афрыкі.
XS
SM
MD
LG