Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабравольскі: "Страх улады ўзрастае..."


Аляксандар Дабравольскі
Аляксандар Дабравольскі
Нягледзячы на патрабаваньні ўсясьветнай супольнасьці неадкладна вызваліць усіх арыштаваных, улады па-ранейшаму не рэагуюць на гэтыя заклікі. Чым можна патлумачыць гэта? Меркаваньні беларускіх палітыкаў.

Кіраўніца арганізацыі "Праваабарончы альянс", што зарэгістраваная ў Вільні, Людміла Гразнова бачыць некалькі прычын такіх паводзінаў улады:

"Няўпэўненасьць улады ў сваіх сілах, слабая легітымнасьць у грамадзтве. Таму ёй застаецца толькі адно — застрашыць грамадзтва. З-за гэтага і адбываюцца суды, выносяцца прысуды, якія рэальна не адпавядаюць дзейнаму заканадаўству".

Аляксандар Дабравольскі, сябра Палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі, на першае месца ставіць страх улады, які павялічваецца на тле фінансавых цяжкасьцяў:
Улада сама заблыталася і ня ведае, як з гэтай сытуацыі цяпер выкруціцца
"Мне падаецца, тут усё даволі проста. Самая галоўная мэта Лукашэнкі — уладу захаваць. І ўсё тое, што ёй пагражае, нават ускосна, ён успрымае як варожае. І таму тут ужо не да лёгікі. Тым больш, што эканамічны крызіс выразна паказвае — беларуская эканоміка неэфэктыўная. І гэта дадае страху".

Намесьніца старшыні Цэнтральнай рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сьвятлана Губейка мяркуе, што ўлады ня ведаюць, як ім лепш прытушыць судовую вакханалію:

"Я думаю, што ўлада сама заблыталася і ня ведае, як з гэтай сытуацыі цяпер выкруціцца. Лічу, што ў Лукашэнкі няма добрых дарадцаў. Бо відаць, колькі дроваў улада ўжо наламала".

Спадарыня Губейка прагназуе: найбольш жорсткія прысуды яшчэ наперадзе.

"Маё асабістае меркаваньне, што найбольш адпаведная фігура на прэзыдэнта Беларусі — гэта Андрэй Саньнікаў. Ён працаваў дыпляматам, сьвядомы і адукаваны чалавек. І таму я думаю, што менавіта Саньнікаву будзе вынесены найбольш жорсткі вырак".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG