Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Фатх” і ХАМАС адзначылі прымірэньне ў Каіры


У Палестыне людзі вітаюць прымірэньне рукаў “Фатх” і ХАМАС
У Палестыне людзі вітаюць прымірэньне рукаў “Фатх” і ХАМАС
У Каіры сёньня адбывалася цырымонія прымірэньня вядучых палестынскіх палітычных арганізацый -- рукаў “Фатх” і ХАМАС.

У ёй ўзялі ўдзел лідэр “Фатху”, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас і палітычны лідэр ХАМАСу Халед Машааль.

Раней абодва бакі дасягнулі пагадненьня ў справе фармаваньня адзінага ўраду.

Абвешчана пра пераадоленьне расколу, які адбыўся ў 2007 годзе, калі ХАМАС прыйшоў да ўлады ў палесе Газы. Заходні бераг Ярдану застаўся пад кантролем “Фатху”.

На цырымоніі ў Каіры Махмуд Абас заявіў, што “Ізраіль павінен зрабіць выбар паміж яўрэйскімі паселішчамі і мірам”.
XS
SM
MD
LG