Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотарэпартаж: На выставе СМІ чыталі "Нашу Ніву" і "Народную Волю"


Журналісты і чытачы газэт «Народная воля» і «Наша Ніва», якім Мінфін пагражае закрыцьцём, 4 траўня прыйшлі на выставу «СМІ ў Беларусі» ў Менску і дэманстратыўна чыталі гэтыя выданьні на цырымоніі адкрыцьця.

Як паведамляе прэс-служба ГА «БАЖ», у флэш-мобе ўдзельнічала каля 10-15 чалавек — супрацоўнікаў рэдакцыяў згаданых выданьняў, сяброў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», звычайных чытачоў.










Спачатку ўдзельнікі флэш-мобу разгарнулі газэты каля ўваходу ў выставачны павільён «БелЭкспа», дзе праходзіць выстава, а потым перайшлі ў залю, дзе пачалася афіцыйная цырымонія з удзелам афіцыйных асобаў з Адміністрацыі Прэзыдэнта, Мінінфармацыі, Мінадукацыі і іншых дзяржаўных установаў.

Ініцыятыва флэш-мобу зыходзіла ад прыватных асобаў і была распаўсюджаная праз Facebook. Нагодай для яго правядзеньня стала пагроза закрыцьця згаданых выданьняў, якая паўстала пасьля падачы зыскаў у Вышэйшы Гаспадарчы суд Міністэрствам інфармацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG