Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік пакістанскага ўраду зьвярнуўся па дапамогу ў барацьбе з тэрарызмам


Прэм'ер Пакістану Юзуф Раза Гілані
Прэм'ер Пакістану Юзуф Раза Гілані
Прэм'ер-міністар Пакістану Юзуф Раза Гілані заклікаў усясьветную супольнасьць больш актыўна дапамагаць яго краіне ў барацьбе з тэрарызмам.

Выступаючы сёньня ў Парыжы, кіраўнік пакістанскага ўраду адзначыў, што адказнасьць за бясьпеку ў такім неспакойным рэгіёне ня можа быць ускладзеная на адну краіну.

Раней сёньня пакістанскія ўлады абверглі выказаныя амэрыканскімі прадстаўнікамі сумненьні ў тым, што Пакістан заслугоўвае даверу ў пытаньнях барацьбы з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG