Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У працоўных лягерах КНДР знаходзяцца 200 тысяч чалавек


Колькасьць зьняволеных у працоўных лягерах у Паўночнай Карэі дасягае 200 тысяч. Пра гэта заявіла праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Сёньня яна выступіла са справаздачай, заснаванай на дадзеных спадарожнікавай здымкі і паказаньнях былых палітычных зьняволены і ахоўнікаў лягераў, якія ўцяклі з Паўночнай Карэі.

Паводле праваабаронцаў, у апошнія дзесяцігодзьдзі плошча лягераў і колькасьць зьняволеных там асобаў істотна павялічыліся, а ўмовы, у якіх знаходзяцца зьняволеныя, небясьпечныя для жыцьця.
XS
SM
MD
LG