Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палкоўнік Пацееў па-за доступам


Расейскія нелегалы, выдадзеныя Пацеевым спэцслужбам ЗША, на судзе ў Нью-Ёрку, 8 ліпеня 2010 году

Расейскія нелегалы, выдадзеныя Пацеевым спэцслужбам ЗША, на судзе ў Нью-Ёрку, 8 ліпеня 2010 году

Фэдэральная служба бясьпекі Расеі заявіла пра сканчэньне сьледзтва ў справе Аляксандра Пацеева, якога абвінавачваюць у выдачы ўлетку 2010 году спэцслужбам ЗША групы расейскіх выведнікаў. У бліжэйшы час павінна быць вызначаная дата судовага паседжаньня ў гэтай справе, на якім Пацееў будзе абвінавачаны і прысуджаны завочна.

Сьледзтва ў справе экс-палкоўніка расейскай выведкі Аляксандра Пацеева скончана раней, чым у свой час прагназавалі прадстаўнікі ФСБ: летась сьледчыя гэтага ведамства разьлічвалі ніяк ня менш чым на паўгода працы, але далі рады за пяць месяцаў. Пацеева абвінавачваюць у тым, што ён, уцёкшы ў Злучаныя Штаты, выдаў цэлую групу расейскіх шпіёнаў рознага калібру, якія працавалі ў ЗША пад прыкрыцьцём. У чэрвені 2010 году, амаль адразу ж пасля візыту ў Злучаныя Штаты прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, дзесяць нелегалаў былі арыштаваныя, і МЗС Расеі прызнаў, што затрыманыя зьяўляюцца расейскімі грамадзянамі. У пачатку ліпеня 2010 году Масква і Вашынгтон абмянялі іх на чацьвярых расейцаў, асуджаных за шпіянаж і памілаваных прэзыдэнтам Расеі.

Цалкам гэты матэрыял можна прачытаць ТУТ.
XS
SM
MD
LG