Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон асудзіў дзеяньні ўладаў Сірыі


Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тоўнэр
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тоўнэр
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША назваў «барбарскімі» дзеяньні сірыйскіх уладаў супраць удзельнікаў масавых акцый пратэсту.

Прадстаўнік Дзярждэпапртамэнту Марк Тоўнэр заявіў, што выкарыстаньне танкаў пры разгоне антыўрадавых выступаў і масавыя арышты могуць лічыцца «калектыўным пакараньнем невінаватых грамадзянаў».

Паводле сірыйскіх праваабаронцаў, за сем тыдняў акцый пратэсту ў краіне загінулі больш як 560 чалавек. Найбольш жорсткімі былі рэпрэсіі ўладаў супраць дэманстрантаў у горадзе Дэраа.

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць кіраўніцтва Сірыі. Падобныя захады мяркуе зрабіць і Эўрапейскі Зьвяз.
XS
SM
MD
LG