Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэксыка: выбух на капальні


На поўначы Мэксыкі ў выніку выбуху газу на вугальнай капальні 3 гарнякі загінулі і яшчэ 11 апынуліся заблякаванымі. Выбух адбыўся ўчора. На месцы здарэньня працуюць ратаўнікі. Паведамляецца, што пакуль неўсталяваны кантакт з шахтарамі.

У 2006 годзе ў гэтым жа рэгіёне Мэксыкі на адной з капальняў у выніку выбуху загінулі болей як 65 гарнякоў.
XS
SM
MD
LG