Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША высьвятляюць, ці дапамагалі пакістанскія ўлады хавацца бін Лядэну


Джон Брэнан, дарадца прэзыдэнта ЗША

Джон Брэнан, дарадца прэзыдэнта ЗША

ЗША паабяцалі высьветліць, ці дапамагалі пакістанскія ўлады Ўсаму бін Лядэну хавацца цягам доўгага часу. Пра гэта заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША ў контратэрарызьме Джон Брэнан. Раней прэзыдэнт Пакістану Асіф Алі Зардары паведаміў, што Ісламабад не даваў прытулку лідэру «Аль-Кайды».

Прадстаўнік Белага дому Джэй Карней заявіў, што бін Лядэн ня быў узброены ў часе штурму ягонага дома амэрыканскім спэцназам, але спрабаваў супраціўляцца.

Паведамляецца таксама, што ў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША ідуць дэбаты з нагоды публікацыі фотаздымка забітага бін Лядэна. Кіраўнік ЦРУ Леан Панета ў інтэрвію тэлеканалу NBC паведаміў, што здымак будзе апублікаваны. Аднак ёсьць боязь, што гэта можа прывесьці да росту антыамэрыканскіх настрояў.

Усама бін Лядэн быў забіты ў Пакістане 1 траўня ў часе апэрацыі амэрыканскіх спэцслужбаў.
XS
SM
MD
LG