Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША скрытыкавалі ХАМАС


Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонэр
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонэр
ЗША скрытыкавалі пазыцыю палестынскай радыкальнай групоўкі ХАМАС у зьвязку з гібельлю Ўсамы бін Лядэна. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонэр у аўторак назваў абуральным той факт, што кіраўніцтва ХАМАС асудзіла рэйд амэрыканскага спэцназу ў Пакістане, у выніку якога быў забіты лідэр «Аль-Кайды».

Паведамляецца таксама, што ў аўторак у паласе Газы каля дваццаці палестынцаў правялі акцыю памяці бін Лядэна. Яшчэ 25 чалавек выйшлі на вуліцы ў раёне ўнівэрсытэту гораду Газа. Яны несьлі партрэты бін Лядэна.
XS
SM
MD
LG