Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аліеў перадаў прывет Лукашэнку


President of Azerbaijan Ilham Aliev (right) meets Belarus KGB chief Vadim Zaycau (Left), May 3, 2011

President of Azerbaijan Ilham Aliev (right) meets Belarus KGB chief Vadim Zaycau (Left), May 3, 2011

Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў прыняў у аўторак старшыню Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Вадзіма Зайцава, паведамляе афіцыйны сайт азэрбайджанскага кіраўніка.

"Вадзім Зайцаў перадаў кіраўніку Азэрбайджанскай дзяржавы вітаньні прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

На сустрэчы было падкрэсьлена, што двухбаковыя дачыненьні паміж Азэрбайджанам і Беларусьсю пасьпяхова разьвіваюцца ў розных галінах, адзначана значэньне супрацоўніцтва паміж адпаведнымі структурамі дзьвюх краін, канстатаваная неабходнасьць пашырэньня сувязяў у галіне бясьпекі

Ачольнік нашай дзяржавы выказаў удзячнасьць за вітаньні прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прасіў перадаць яго вітаньні ачольніку Беларускай дзяржавы", – гаворыцца ў паведамленьні прэзыдэнцкага сайту Азэрбайджану.

І Баку, і Менск адмовіліся даць дадатковыя камэнтары да сустрэчы, паведамляе агенцтва REGNUM.
XS
SM
MD
LG