Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерць Бін Ладэна павялічыла рэйтынг Абамы


Паседжаньне ўраду ЗША, 3 траўня, 2011 – дзяржсакратарка Гілары Клінтан, прэзыдэнт Барак Абама і міністар абароны Робэрт Гэйтс

Паседжаньне ўраду ЗША, 3 траўня, 2011 – дзяржсакратарка Гілары Клінтан, прэзыдэнт Барак Абама і міністар абароны Робэрт Гэйтс

Рэйтынг прэзыдэнта ЗША Барака Абамы вырас на 9%, у параўнаньні з красавіком, і стаў самым высокім паказьнікам папулярнасьці амэрыканскага лідэра з 2009 году.

Такія вынікі паказала дасьледаваньне, зробленае на замову газэты Washington Post.

Больш за 60% апытаных сказалі, што падтрымліваюць палітыку Барака Абамы ў Аўганістане.

69% ухвалілі палітыку Вашынгтону ў справе барацьбы з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG