Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль асудзіў замірэньне паміж палестынцамі


Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу

Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу

Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу асудзіў пагадненьне аб замірэньні паміж дзьвюмя асноўнымі палестынскімі групоўкамі – Фатх і ХАМАС.

"Нельга весьці перамовы з урадам, палова якога імкнецца зьнішчыць дзяржаву Ізраіль і асуджае ліквідацыю такога тэрарыста, як Усама бін Ладэн", - працытаваў нашаму Радыё словы прэм'ера яго дарадца Алекс Сельскі.

Гутарка вялася пра ХАМАС, які раней асудзіў ліквідацыю Бін Ладэна, заявіўшы, што "ЗША працягваюць праліваць мусульманскую кроў". Фатх, які ачольваў Палестынскую Аўтаномію дагэтуль, і ХАМАС, які кантралюе Паласу Газы, зьбіраюцца правесьці супольныя выбары ў рэгіянальныя органы кіраваньня і ва ўрад.

Ізраільскі МЗС заклікаў краіны ЭЗ байкатаваць новы палестынскі ўрад.
XS
SM
MD
LG