Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: войскі "зачышчаюць" чарговы горад


"Пятніца гневу" ў Баніясе, 29 красавіка, 2011

"Пятніца гневу" ў Баніясе, 29 красавіка, 2011

У Сырыі сілы бясьпекі праводзяць апэрацыю супраць удзельнікаў масавых пратэстаў у партовым горадзе Баніяс на захадзе Сырыі.

Горад блякаваны з поўначы і з поўдня. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа заклікаў улады Сырыі дазволіць доступ да параненых і арыштаваных дэманстрантаў.

Раней улады правялі аналягічную апэрацыю супраць апазыцыі ў горадзе Дэраа. У выніку сотні пратэстоўцаў былі арыштаваныя, дзясяткі – забітыя.

За час пратэстаў у Сырыі ў сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі загінулі прынамсі 560 чалавек. Апазыцыя, тым ня менш, працягвае выступы.
XS
SM
MD
LG