Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія вэтэраны вайны і працы выступілі з адкрытым пратэстам супраць закрыцьця ўладамі гэтых дзьвюх газэт, -- паведамляе «Наша Ніва».

«У небясьпецы «Народная воля» і «Наша Ніва». Ім пагражае закрыцьцё. Міністэрства інфармацыі РБ абвясьціла аб гэтым. Мы, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, сябры Гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня вэтэранаў вайны, Узброеных сілаў і працы, тыя, хто усё свае сьвядомае жыцьцё змагаемся за незалежнасьць і адраджэньне Бацькаўшчыны, пратэстуем супраць такіх дзеяньняў.

Нас хочуць пазбавіць аб’ектыўнай інфармацыі аб тым, што адбываецца на Радзіме і за яе межамі. Гэта сапраўдны тэрор, які скіраваны на тое, каб замаўчаць праўду. Тую праўду, якой павінен жыць народ Беларусі.

Мы лічым, што супрацоўнікі "Народнай волі» (галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч) і «Нашай Нівы» (шэф-рэдактар Андрэй Дынько) сваімі дзеяньнямі бароняць беларускі народ, яго культуру, родную беларускую мову і патрабуем ад чыноўнікаў Міністэрства інфармацыі РБ адмовіцца ад сваіх намераў».
XS
SM
MD
LG