Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: паўстанцы просяць грошай


Прадстаўнік Пераходнай рады Лібіі Алі Тархані

Прадстаўнік Пераходнай рады Лібіі Алі Тархані

Лібійскія паўстанцы зьвярнуліся да Францыі, Італіі і ЗША з просьбай аб тэрміновай фінансавай дапамозе.

Прадстаўнік сфармаванага паўстанцамі ўраду Алі Тархані заявіў, што калі Лібія не атрымае найбліжэйшым часам крэдыту памерам два ці тры мільярды даляраў, краіна сутыкнецца з жорсткім гуманітарным крызісам.

Паводле Тархані, гэтыя грошы могуць быць зьнятыя з замарожаных рахункаў Муамара Кадафі.

Тым часам на Захадзе Лібіі працягваюцца баі ля гораду Зінтан і прылеглых да яго горных раёнах. Інфармацыйныя агенцтвы перадаюць, што ў горадзе амаль не засталося правіянту.

Улады Турэччыны, якая падтрымлівала шчыльныя сувязі з афіцыйным Тртыпалі, заклікалі сёньня Кадафі неадкладна адмовіцца ад улады і пакінуць краіну.
XS
SM
MD
LG