Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія паўстанцы просяць дапамогі


Лібійскі паўстанец на малітве

Лібійскі паўстанец на малітве

Паўстанцы, якія кантралююць усход Лібіі, заявілі сёньня, што эканоміка іх рэгіёну пацерпіць крах летам гэтага году, калі заходнія краіны не дадуць ім крэдыт у памеры да 3 мільярдаў даляраў з замарожаных актываў Муамара Кафафі.

Алі Тархані, які займае пасаду міністра эканомікі і нафты ў паўстанскім урадзе, зьвярнуўся да Францыі, Італіі і Злучаных Штатаў з просьбай даць крэдыт у памеры ад двух да трох мільярдаў даляраў, каб уратаваць эканоміку краіны, ў якой трэці месяц працягваецца канфлікт паміж паўстанцамі і сіламі вернымі Муамару Кадафі.

Тархані паведаміў, што заўтра кіраўніцтва паўтанцаў сустрэнецца ў Рыме з прадстаўнікамі заходніх краін. Сустрэча накіраваная на пошук палітычнага рашэньня канфлікту ў Лібіі. Тархані выказаў спадзяваньне, што падчас сустрэчы будзе таксама выпрацаваны мэханізм фінансавай дапамогі лібійскай эканоміцы.
XS
SM
MD
LG