Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тарасюк і Вігенін – сустаршыні Эўранэсту


У Брусэлі сёньня прайшло першае пасяджэньне парлямэнцкай
асамблеі "Ўсходняга партнэрства "(Эўранэст) - праграмы
супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і шэрагам краінаў былога СССР.

Пасяджэньне было прысьвечанае ў асноўным працэдурным пытаньням і абраньню кіруючых органаў асамблеі.

У праграме "Ўсходняе партнэрства"ўдзельнічаюць Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна.

Аднак парлямэнтары з Беларусі не былі запрошаныя на першае паседжаньне Эўранэста, Эўразьвяз выступіў супраць іх удзелу з прычыны недэмакратычнага парадку абраньня беларускага парлямэнту.

На пасяджэньні было вырашана абраць сустаршынямі асамблеі кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі Барыса Тарасюка і дэпутата Эўрапарлямэнту ад Баўгарыі Крысьціяна Вігеніна.
XS
SM
MD
LG