Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць пагрозы, якія гучаць з самае столі беларускага грамадзтва на адрас заходніх краін.






Саўка і Грышка. Вайна


Саўка
:

Давайце аб’явім Яўропе вайну!
Пайдзём у паход за радную страну.
Германіям, Польшчам – усім атамсьцім
За санкцыі, Плошчы і ўвесь негаціў.

Грышка:
Савелій, ты што, нешта піў ці паліў?
Адкуль гэты неадэкватны паліў?

Саўка:
Давайце вайною пайдзём мы на НАТА!
Пусьць відзят всю мошч беларускіх салдатаў.
Пусьць знают магушчаства цехнікі нашай!
За санкцыі іх накланім жэстачайшэ.

Грышка:
Гэй, Саўка, ты гэта… пласьцінку зьмяні,
Альбо ў Навінках свае скончыш дні.

Саўка:
Давайце атправім у Штаты дзесант,
Што б ім не казалась, што эта – дзетсад.
Ім сілу штыка Беларусі пакажам,
Прайдзём па Нью-Ёрку таржэсьцьвенным маршам.

Грышка:
Савелій, што гэта насамрэч з табой?
Відаць, што пашкодзіўся ты галавой…

Саўка:
Вайну ім аб’явім, усіх пабядзім
І дзеньгі захвацім, зачэм нам крэдзіт!
І будзе стабільнасьць абратна у нас
І будзе залатавалютны запас.

Грышка:
Cапраўдны вар’яцкі трындзёж, бла-бла-бла…
Ды з ваенкамату мне позва прыйшла…

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG