Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі арыштаваныя экстрэмісты з Каўказу


Месца тэракту ў Хасаўюрце, Дагестан, 2011
Месца тэракту ў Хасаўюрце, Дагестан, 2011
Чэская паліцыя паведаміла сёньня, што выявіла тэрарыстычную ячэйку, чальцы якой абвінавачваюцца ў садзеяньні падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў на Паўночным Каўказе.

Група з васьмі мужчын і адной жанчыны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў дзейнасьці радыкальнай ісламісцкай групоўкі "Джамаат Шарыят», якая базуецца ў Дагестане. Затрыманыя асобы абвінавачаныя ў фальсыфікацыі дакумэнтаў, а таксама ў набыцьці зброі і выбуховых рэчываў для выкарыстаньня ў тэрарыстычных актах на Паўночным Каўказе.

Сем падазраваных былі арыштаваныя ў Чэхіі, двое -- ў Нямеччыне. Сярод арыштаваных былі грамадзяне Баўгарыі і Расеі – ўраджэнцы паўночнакаўкаскага рэгіёну Расеі.

Таксама чэская паліцыя правяла ператрус у кватэры былога жыхара Чачні, падчас ператрусу былі знойдзеныя зброя і боепрыпасы.
XS
SM
MD
LG