Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьце паток уцекачоў з Сірыі ў Турэччыну


Антыўрадавыя дэманстрацыі ў Сірыі
Антыўрадавыя дэманстрацыі ў Сірыі
Пра гэта паведамляюць турэцкія ўлады. Людзі бягуць з Сірыі, ахопленай забурэньнямі.

Колькасьць уцекачоў складае некалькі тысячаў. Для іх часовага ўтрыманьня ў турэцкай правінцыі Хата на мяжы з Сірыяй створаны намётавы лягер.

Прэзыдэнт Турэччыны Абдула Гюль заявіў: «Турэччына гатовая да самага неспрыяльнага з магчымых сцэнарыяў разьвіцьця сытуацыі ў Сірыі, дзе ў шэрагу гарадоў адбываюцца масавыя хваляваньні. Мы прынялі адпаведныя меры, у тым ліку і па прыёме уцекачоў на турэцкай тэрыторыі ».

Турэцкія ўлады заклікаюць Сірыю спыніць здушэньне акцый пратэсту і дазволіць прадстаўнікам замежнай прэсы ўезд у краіну. На мінулым тыдні ў Дамаск была накіравана турэцкая дэлегацыя для кансультаваньня сірыйскага кіраўніцтва па пытаньнях правядзеньня палітычных і эканамічных рэформаў.
XS
SM
MD
LG