Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Начныя замаразкі ад 0 да мінус 3. У Берасьці і Горадні мокры сьнег


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У судзе Партызанскага раёну Менску працягваюць судзіць за Плошчу экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, Ільлю Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзімера Яроменка. Судзьдзя Наталля Чацьвертакова.

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску парцягваюць судзіць за Плошчу Паўла Вінаградава, Дзьмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасеню і Ўладзімера Хамічэнку. Суддзя Ала Булаш.

У Гаспадарчым судзе Менску суд па справе офісу Партыі БНФ.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Візыт прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ ў Армэнію і Грузію.

Візыт Дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан у Рым.

Паседжаньне Генэральнай рады Сусьветнай гандлёвай арганізацыі ў Жэнэве

Астана. 4-ы эканамічны форум

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1863 загінуў у баі з расейскімі войскамі Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гадоў, урач, вучоны-медык, мецэнат.

У 1933 галодны бунт у Барысаве. Калі прадуктовыя нормы ў СССР былі зьменшаныя ўдвая, натоўп барысаўскіх жанчын разам зь дзецьмі рушыў да прадуктовых складоў. У выніку частка складоў была разрабаваная. Пасьля гэтага супрацоўнікі НКВД паспрабавалі спыніць жанчын, але ім гэтага не ўдалося. І тады жанчыны рушылі да запалкавай фабрыкі, каб выклікаць на вуліцу сваіх мужчын. У ноч з 3 на 4 красавіка 1933 году каля 1400 барысаўцаў былі арыштаваныя, дзьвесьце зь іх былі расстраляныя адразу, астатніх выслалі ў сталінскія канцлягеры. Ніводзін з высланых дадому не вярнуўся.

У 2005 памёр беларускі паэт Анатоль Сыс (нар. 1959).


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень зелені ў Японіі.

Дзень моладзі ў Кітаі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: Лукашэнка: “Захад мяне кінуў...”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"У гэтай краіне ня маю я дому.
Вось воблака — сяду і ў свет палячу
Над гэтай гаморай, над гэтым садомам.
Ня грошай, ня славы — я волі хачу".


Анатоль Сыс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG