Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто вінаваты ў забурэньнях ў Кіргізстане?


Кіргіскі горад Ош пасьля леташніх пагромаў

Кіргіскі горад Ош пасьля леташніх пагромаў

Незалежная міжнародная камісія, якая дасьледавала леташнія забурэньні на поўдні Кіргізстану, прыйшла да высновы, што этнічныя ўзбэкі пацярпелі падчас гэтых канфліктаў непараўнальна больш. У дакладзе, апублікаваным сёньня, камісія адзначае, што сілы бясьпекі, магчыма, мелі дачыненьне да гэтых сутычак, у выніку якіх загінула 470 чалавек.

Камісія на чале з Кіма Кюл'інан, спэцыяльным прадстаўніком Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Цэнтральнай Азіі, усклала адказнасьць за ўспышку этнічнага нацыяналізму на слабы ўрад і іншыя дзяржаўныя інстытуты. Урад Кіргізстану адпрэчвае высновы міжнароднай камісіі як аднабаковыя.

У паведамленьні ўраду адзначаецца схільнасьць камісіі вінаваціць у гвалце толькі адну этнічную грамаду. Улады Кіргізстану ускладаюць частку віны на прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Курманбэка Бакіева і на злачынныя групоўкі.
XS
SM
MD
LG