Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя і Румынія могуць сёлета далучыцца да Шэнгену


Камітэт грамадзянскіх свабодаў Эўрапарлямэнту пераважнай большасьцю галасоў прыняў рэкамэндацыю прыняць Баўгарыю і Румынію ў Шэнгенскую прастору.

Рэкамэндацыя будзе пастаўлена на галасаваньне на пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту, якая пройдзе 6-9 чэрвеня, а канчатковае рашэньне застаецца за Радай ЭЗ, якая на узроўні міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў разгледзіць яго 9-10 чэрвеня.

Але і пасьля прыняцьця рашэньня спатрэбіцца яшчэ некаторы час для рэальнага адкрыцьця межаў. Члены камітэту спадзяюцца, што гэтая дата будзе зацьверджана да канца 2011 году.

Меркаваньне камітэта заснавана на дакладах аб стане падрыхтоўкі гэтых дзьвюх краін. Члены камітэту заявілі, што Эўрапарлямэнту спатрэбіцца інфармацыя аб дадатковых мерах ў раёне межаў паміж Баўгарыяй, Турэччынай і Грэцыяй, якія дазволілі б справіцца з магчымым узмацненьнем міграцыйнага ціску.

Галоўная умова прыёму ў Шэнгенскую прастору – здольнасьць краіны забясьпечыць ахову зьнешніх межаў ЭЗ.

Перш чым Рада ЭЗ на узроўні міністраў скасуе пашпартны кантроль на межах паміж цяперашнімі членамі Шэнгенскага прасторы і краінамі-пачаткоўцамі, трэба праверыць, як апошнія выконваюць патрабаваньні Шэнгенскага кодэксу (па кантролі сухапутных, марскіх і паветраных межаў, выдачы віз, узаемадзеяньню паліцыі, гатоўнасьці падключыцца да Шэнгенскай інфармацыйнай сыстэм і карыстацца ёю, абароне дадзеных).

На думку членаў камітэту, пакінутыя недахопы не уяўляюць сабой перашкодаў на шляху Баўгары і Румыніі ў Шэнген, але патрабуюць увагі.

"Ці гатовыя гэтыя дзьве краіны увайсьці ў Шэнгенскае прастору? Мой адказ – адназначна “так”... Па некаторых пазыцыях яны нават лепш падрыхтаваныя, чым іншыя члены Шэнгенскага прасторы", – сказаў дакладчык Камітэту грамадзянскіх правоў Карлас Каэльё (Партугалія).

Ён адзначыў, што гэтыя краіны закупілі самае сучаснае, самае эфэктыўнае абсталяваньне для кантролю межаў і дакумэнтаў.

Заклапочанасьць членаў камітэту выклікае раён мяжы паміж Баўгарыяй, Турэччынай і Грэцыяй, які уяўляе сабой слабое месца ў сэнсе нелегальнай іміграцыі. Баўгары павінна распрацаваць і выканаць адмысловы плян дадатковых мер пры каардынацыі з пагранічнымі службамі Турэччыны і Грэцыі.

Шэнгенская прастора адкрытых межаў з 1995 году пашырылася ад пяці краін-заснавальніц да 25 дзяржаў. У яе ўваходзяць 22 краіны ЭЗ і тры асацыяваных члены: Нарвэгія, Ісьляндыя і Швэйцарыя. Хутка будзе асацыяваны Ліхтэнштэйн. Шэнгенскае пагадненьне ахоплівае тэрыторыю з насельніцтвам 400 млн. чалавек, якая мае 42 тыс. 673 км. марскіх і 7 тыс. 721 км. сухапутных зьнешніх межаў.
XS
SM
MD
LG