Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раніца 25 сакавіка ў Віцебску – пад бел-чырвона-белымі сьцягамі


Сьцяг у раёне праспэкта Будаўнікоў
Сьцяг у раёне праспэкта Будаўнікоў
Некалькі нацыянальных сьцягоў у цэнтры горада з нагоды Дня Волі вывесілі актывісты “Маладой Беларусі” і нефармальнага руху “Вольны шлях”, які аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных моладзевых структур.

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на флагштоках каля Лядовага палаца, Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а таксама на дахах “шматпавярховікаў” у раёне скрыжаваньня вуліцы Чарняхоўскага і праспэкта Будаўнікоў.

Сьцяг каля Лядовага палаца правісеў нядоўга: яго зьнялі супрацоўнікі мясцовай аховы. З флагштока каля ўнівэрсытэту нацыянальны сымбаль зьнялі міліцыянты, але яго пасьпелі пабачыць мінакі, якія ранкам ішлі па праспэкце Перамогі.

Сьцягі над жылымі дамамі луналі ўсю раніцу.

Сьцяг на даху дома па вуліцы Чарняхоўскага

Сьцяг на праспэкце Перамогі, каля ВДУ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG