Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Ярданіі Амане адбылося сутыкненьне некалькіх сотняў студэнтаў-пратэстоўцаў і прыхільнікаў караля Абдалы. Шматлікія пратэстоўцы атрымалі раненьні, калі прыхільнікі караля сталі кідаць у іх камяні.

У цэнтры сталіцы Ярданіі некалькі сотняў удзельнікаў студэнцкай дэманстрацыі разьбілі намётавы лягер. Яны пратэстуюць супраць карупцыі і патрабуюць рэформаў.

Падобныя акцыі праходзяць у краіне ад студзеня.

Напярэдадні кароль Ярданіі Абдала Другі папракнуў прэм'ер-міністра Маруфа Бакхіта ў зацягваньні палітычных рэформаў.

Раней Бакхіт заснаваў Камітэт нацыянальнага дыялёгу для падрыхтоўкі зьмяненьняў выбарчага заканадаўства і закону аб палітычных партыях.

Апазыцыйныя лідэры, уключаючы ісламістаў, заяўляюць, што дамагаюцца ператварэньня краіны ў канстытуцыйную манархію – праз абмежаваньне каралеўскай улады.
XS
SM
MD
LG