Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Емэну будзе абараняцца "ўсімі даступнымі сродкамі"


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех пакляўся абараняцца "ўсімі даступнымі сродкамі" супраць пратэстоўцаў, якія хочуць яго зрынуць. Ён таксама заклікаў вайсковых афіцэраў, якія перайшлі на бок пратэстоўцаў, спыніць глупства і вярнуцца на свае пасады.

Заява Салеха прагучала пасьля таго, як адбылася сутычка прэзыдэнцкай аховы з вайсковымі сіламі, што падтрымліваюць апазыцыю. Салех раней выказваў згоду пакінуць пасаду прэзыдэнта датэрмінова, але толькі пасьля парлямэнцкіх ці прэзыдэнцкіх выбараў, што мусяць адбыцца ў 2012 годзе. Апазыцыя адрынула гэтую прапанову як "няшчырую".
XS
SM
MD
LG