Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз прыме меры па падтрымцы эўра


Лідэры Эўрапейскага Зьвязу на саміце ў Брусэлі дасягнулі згоды па пытаньні аб мерах падтрымкі адзінай эўрапейскай валюты эўра.

Як паведаміў кіраўнік Эўрапейскага Зьвязу Герман ван Рампэй, усе краіны эўразоны і шэраг іншых дзяржаў Эўрапейскага Зьвязу падпісалі так званы "пакт Эўра-плюс", у якім ўзялі на сябе абавязацельства не дапускаць празьмернага росту сацыяльных выдаткаў. Дакумэнт, у прыватнасьці, прадугледжвае павышэньне пэнсійнага ўзросту.

Краіны Эўрапейскага Зьвязу дамовіліся і аб прынцыпах фармаваньня так званага Эўрапейскага стабілізацыйнага мэханізму аб'ёмам у 500 мільярдаў эўра – для падтрымкі адзінай валюты.

Таксама кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 27 краін Эўразьвязу ўхвалілі забарону на імпарт нафты і газу зь Лібіі.
XS
SM
MD
LG