Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО будзе камандаваць лібійскай апэрацыяй


НАТА бярэ на сябе вайсковае камандаваньне апэрацыяй супраць рэжыму лібійскага лідара Муамара Кадафі. Пра гэта заявіў сёньня міністар замежных спраў Турцыі Ахмет Давутаглу. Турцыя -- адзіны сябра альянсу , што дагэтуль меў асобную пазыцыю. Каб прыняць рашэньне аб працэдуры, падобнай лібійскай апэрацыі, НАТО неабходна згода ўсіх яго 28 сябраў. Анкара запатрабавала гарантый бясьпекі лібійскіх грамадзян.

У Лібіі тым часам працягваліся паветраныя і ракетныя абстрэлы міжнароднай кааліцыі па пазыцыях сіл Кадафі . Прадстаўнік яго ўраду сёньня заявіў, што ў выніку ад пачатку апэрацыі загінула сто цывільных жыхароў.

Француская авіяцыя зьнішчыла лібійскі ваенны самалёт, які парушыў
забарону для палётаў. Удакладняецца, што самалёт быў зьнішчаны на зямлі, пасьля таго, як прызямліўся на вайсковай базе ля горада Місурата.
XS
SM
MD
LG